Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Размаўляць праз «Velcom» стане даражэй


З 25 лістапада ў сярэднім на 8% вырастуць кошты званкоў і абанэнцкай платы галасавых тарыфных плянаў, SMS, тарыфаў на зыходзячыя выходныя міжнародныя званкі і дадатковыя паслугі.

Як паведамляе прэсавая служба кампаніі, падвышаюцца таксама тарыфы на паслугі, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдэраў з дапамогай адпраўкі SMS, MMS, USSD-запытаў, званкоў на кароткія нумары.

У кампаніі «Вэлком» «Свабодзе» патлумачылі, што падвышэньне кошту іх паслуг плянавае, «зьвязанае са станам беларускай эканомікі».

А на пытаньне, чаму ў сьвеце тарыфы на паслугі сувязі падаюць, а ў нас растуць, адказаць не змаглі.

Апошнім часам былі падвышаныя цэны на бэнзін, звадкаваны газ, камунальныя паслугі, мяса, тарыфы ЖКГ і грамадзкага транспарту, гарэлку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG