Надвор'е
Хмарна, дажджы. Тэмпэратура ўдзень 4-10°С.
У Беларусі і сьвеце
У Празе «круглы стол» прадстаўнікоў бірманскай і беларускай апазыцыі падчас «Форуму 2000». З беларускага боку ўдзельнічаюць Аляксандар Атрошчанкоў, Вінцук і Франак Вячоркі, Людміла Гразнова, Аляксандар Лагвінец.
У Маскве перамовы віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі з расейскім віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам.
У Менску ў МЗС Беларусі брыфінг кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі Андрэя Савіных. Пачатак ў 11.00.
У Менску ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (пр. Пераможцаў, 7, пакой. 413) адбудзецца імпрэза "Першы беларус у сьвеце: Барыс Уладзімеравіч Кіт". Пачатак у 14.00.
У Менску ў анты-кавярні "Дом Фішэра" (пр. Незалежнасьці, 48а) адбудзецца дыскусія "Сучаснае мастацтва і новыя мас-мэдыя ў Беларусі", у якой возьмуць удзел рэдактары парталаў 34mag.com, ArtAktivist.com, CityDog.by, Generation.BY, KyKy.org, pARTisanmag.by. Пачатак у 18.00.
У Менску ў Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (вул. П. Броўкі, 6) адбудзецца адкрыцьцё першага ў Беларусі міжнароднага цэнтра Android Software Center. Лекцыі будуць чытаць па відэаканфэрэнцсувязі вядучыя спэцыялісты Ілінойскай тэхналягічнай асацыяцыі. Лепшым удзельнікам курсаў будзе прапанавана стажыроўка ў ЗША.
У Менску працягвае працу місія Міжнароднага валютнага фонду.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
Нацыянальнае сьвята Рэспублікі Казахстан.
1971 – Тайвань быў выключаны са складу ААН, яго месца заняла КНР.
2010 – у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух, у якім загінулі 14 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся:
1825 – аўстрыйскі кампазытар Ёган Штраўс (сын).
1838 – францускі кампазытар Жорж Бізэ.
1881 – гішпанскі мастак Пабла Пікаса.
1913 - беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.
1931 – француская акторка Ані Жырардо.
1933 – беларуская мастачка Нэлі Шчасная.
1934 – Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар
1936 – Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр.
У гэты дзень памерлі:
1647 – італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.
1958 – Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году
1991 – Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа, грамадзка-культурны і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.
МІНУС 365:
Лукашэнка сустрэўся з «правільнымі» пісьменьнікамі
Сварка вакол піўной бутэлькі
Скандалам завяршыўся візыт Лявона Вольскага на TUT.BY
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Нашу краіну задумалі – або дэкляравалі, што задумалі, – як краіну дружбы народаў. Але гэта былі толькі словы, бо на справе ўтварылася краіна палітычных, агульнасацыяльных ды і літаратурных падрадкоўнікаў. Нармальныя сувязі грунтуюцца не на лёзунгах пра дружбу народаў, а на ведах, якія потым перадаюцца праз школу, праз мастацкі пераклад, праз жыцьцё.
Карлас Шэрман