Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаваньне за найлепшы слоган для Радыё Свабода


Цягам доўгіх спрэчак, выбраўшы сярод больш чым паўтысячы дасланых варыянтаў і спраўдзіўшы выкананьне ўмоў конкурсу, рэдакцыя Радыё Свабода нарэшце вызначыла 10 лепшых слоганаў, аўтары якіх атрымаюць ад Радыё Свабода ў падарунак кніжкі і дыскі ды прымуць удзел у фінальным галасаваньні, якое вызначыць галоўных пераможцаў.

Пры дапамозе інтэрнэт-галасаваньня, якое распачынаем сёньня на нашым сайце, будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы:

1 месца — Apple iPod Nano 8Gb,

2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,

3 месца — плэер iRiver E300.


Вынікі галасаваньня будуць падведзеныя ў пятніцу 26 кастрычніка.

10 слоганаў — удзельнікаў галасаваньня:

1. Свабода пачынаецца з радыё. (Вольга Дубіна.)

2. Уголас аб тым, пра што маўчаць iншыя. (Зьміцер Лапко.)

3. Свабода — самае безбаршчовае радыё! (Марыя Чорна-Белая.)

4. Свабодны гук несвабоднай краіны. (Johnnie Walker.)

5. Тое, што лекар прапісаў! (Ільля Шыла.)

6. Мы не баімся казаць праўду. Радыё Свабода. (Аляксей Серада)

7. Радыё Свабода. Кілягэрцы ў кожным сэрцы. (Арцём Сітнікаў.)

8. Радыё Свабода — дзе праўда, там і згода. (Васіль Мялешка.)

9. Вольнасьці асалода — Радыё Свабода! (Вольга Гуд.)

10. Матылі ў жываце, музыка ў галаве, «Свабода» ў вушах. (Зьміцер Міцкевіч.)

Таксама вы можаце пазнаёміцца з топ-40 і топ-20 слоганаў, якія былі адзначаныя цягам конкурсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG