Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтаму пытаньню быў прысьвечаны даклад МЗС Расеі – аб парушэньнях правоў чалавека ў ЗША.

Сам факт стварэньня такога дакладу на брыфінгу ў Дзярждэпартамэнце 23 кастрычніка ацаніла афіцыйная прадстаўніца ведамства Вікторыя Нуланд. На просьбу карэспандэнта «Голасу Амэрыкі» яна дала наступны камэнтар:

«Я не азнаёмілася з дакладам. Тым ня менш, я хацела б падкрэсьліць, што наша краіна – «адкрытая кніга», і ў нас дастаткова няўрадавых арганізацый, якія незалежна ацэньваюць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне з наступнай перадачай рэкамэндацый ураду. Будучы «адкрытай кнігай», мы вітаем падобныя дасьледаваньні – будзь яны выкананыя амэрыканскімі ці міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі».

Нуланд адзначыла, што Злучаныя Штаты імкнуцца да паляпшэньня свайго грамадзтва, дадаўшы: «Нас не турбуе той факт, што мы адкрытыя сьвету для назіраньня. Хачу адзначыць, што АБСЕ – як і заўсёды падчас выбараў – дасылае дэлегацыю назіральнікаў да нас у лістападзе, і мы вітаем іх місію. Краіны-сябры АБСЭ заўсёды дасылаюць сваіх назіральнікаў на выбары ў краінах-удзельніцах, уключаючы Расею, дзе назіральнікі сутыкнуліся з супрацівам іх працы».

Камэнтуючы справу расейскай панк-групы Pussy Riot, прэс-сакратар заявіла, што Дзярждэпартамэнт па-ранейшаму заклапочаны суровасьцю пакараньня і заклікае расійскія ўлады перагледзець іх справу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG