Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі памілаваў сына першага прэзыдэнта Грузіі


Міхаіл Саакашвілі

Міхаіл Саакашвілі

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі памілаваў Цотне Гамсахурдзія – сына першага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзія.

Ён быў асуджаны тры гады таму за спробу забойства і незаконнае захоўваньне зброі, затым яму працягнулі тэрмін за парушэньне турэмнага рэжыму. Усяго ён павінен быў адбыць больш за 10 гадоў пазбаўленьня волі. Сам Гамсахурдзія сьцьвярджаў, што стаў ахвярай палітычнага перасьледу.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на адміністрацыю прэзыдэнта Грузіі, Саакашвілі прыняў рашэньне аб памілаваньні на просьбу каталікоса-патрыярха Грузіі Ільлі Другога.
XS
SM
MD
LG