Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта расказвае Мікола Статкевіч у лісьце да жонкі. Пасьля працяглага перапынку Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты ад мужа.

Мікола распавядае, што патрабуе выкананьня закону ў дачыненьні да зьняволеных. У прыватнасьці, каб адміністрацыя турмы забясьпечвала вязьняў тым, што ім належыць паводле закону. «Маецца на ўвазе рэчавае забесьпячэньне, – патлумачыла Марына. – Бо ў турме кожнаму вязьню павінны забясьпечыць мінімальны набор гігіенічных прыналежнасьцяў: мыла, туалетную паперу, зубную пасту, аднаразовыя брытвы». Гэта павінны выдаваць штомесяц у адпаведнасьці з законам, і ні разу за 9 месяцаў ня выдалі, хаця, як піша Мікола, грошы вылічваюць з вайсковай пэнсіі спраўна.

Акрамя таго, палітвязень узгадаў, што пасьля візыту нунцыя яму паабяцалі, што будуць выводзіць да праваслаўнага сьвятара. Але да 15-га сытуацыя не памянялася... Затое, як паведаміў Мікола Статкевіч, намесьнік па ідэалёгіі, які даў гэтае абяцаньне, настойліва цікавіўся, які ШІЗА яму болей спадабаўся – тут ці ў Шклове. Марына кажа, што палітвязень успрыняў гэта, як спробу пагрозы «ў зьдзеклівай форме».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG