Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Маратоне салідарнасьці» з палітвязьнямі — фільм пра Плошчу


23 кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя фільму «Плошча. Жанчыны. Пабітае чаканьне», прысьвечаная маці палітвязьняў і жанчынам — ахвярам Плошчы.

Каардынацыйнага рада руху «За Волю» супольна з актывістамі дэмакратычных сілаў працягваюць «Маратон салідарнасьці» ў падтрымку беларускіх палітычных вязьняў.

У прэзэнтацыі будуць удзельнічаць стваральнікі і некаторыя галоўныя героі фільму, якія пакуль ня хочуць называць сваіх імёнаў.

Гэта будзе15-я акцыя «Маратону салідарнасьці», у якім ужо паўдзельнічалі вядомыя кінарэжысэры, паэты, музыкі і мастакі: Віктар Дашук, Лявон Вольскі, Славамір Адамовіч і многія іншыя.

Імпрэза адбудзецца ў сядзібе партыі БНФ а 18.00.
XS
SM
MD
LG