Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сырыі абвясьціў усеагульную амністыю


На вуліцах Алепа

На вуліцах Алепа

Аб гэтым паведаміла сёньня сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне. Паводле яго зьвестак, амніставаны будуць асуджаныя за розныя віды злачынстваў, акрамя «тэрарыстычных». «Тэрарыстамі» афіцыйны Дамаск звычайна называе апазыцыянэраў, якія вядуць узброеную барацьбу супраць рэжыму Асада.

Намесьнік генэральнага сакратара ААН Эрвэ Ладсу паведаміў учора ўвечары, што не выключае адпраўку ў Сырыю міратворчага кантынгенту — у выпадку дасягненьня замірэньня паміж варагуючымі бакамі.

Міжнародны пасланьнік па Сырыі Лахдар Брагімі ў апошнія дні спрабуе пераканаць улады і апазыцыю спыніць агонь на час ісламскага сьвята Эйд аль-Адха, які пачынаецца ў пятніцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG