Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 кастрычніка: У Менску БАТЭ гуляе з Валенсіяй


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Удзень дождж. Тэмпэратура: плюс 8-10 градусаў.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У нашым вечаровым эфіры «Падарожжа Свабоды», «Вольная Студыя», «Экспэртыза».

У БЕЛАРУСІ:

Акустычны канцэрт Паліны Рэспублікі ў клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16, Менск). Пачатак у 19.00.

На стадыёне «Дынама» адбудзецца матч групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў: БАТЭ (Барысаў, Беларусь) – Валенсія (Гішпанія). Пачатак у 21.45.

***
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1956 – у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.

1958 – савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.

2002 – чачэнскія баевікі ўзялі сотні закладнікаў у маскоўскім тэатры на Дуброўцы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1896 – лінгвіст Раман Якабсон.

1909 – Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Аўстраліі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1987–1995).

1928 – Лаўрэн Клыбік, мэдык, навуковец-фармацэўт, дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Бэльгіі.

У гэты дзень памерлі:

1941 – Васіль Шашалевіч, беларускі драматург.

1981 – Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Цішыня – гэта найлепшае, што я чуў.
Барыс Пастэрнак

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

У Варшаве пачаўся Першы прагляд беларускага кіно «Bulbamovie»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG