Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскіх чыноўнікаў не пусьцілі ў Беларусь


Прадстаўнікі міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы не даехалі на Другі форум польскамоўнай асьветы ў Баранавічы. Улады Беларусі адмовілі дэлегатам у выдачы віз, паведамляе партал «Віртуальная Польшча».

Прэс-сакратарка міністэрства Паўліна Клімэк пацьвердзіла, што ў Беларусь не пусьцілі чатырох чалавек: двух супрацоўнікаў міністэрства і двух работнікаў яго падразьдзяленьняў. Не былі названыя і падставы для адмовы ў візах. Тым часам у працы форуму ўзяў удзел адзін прадстаўнік польскага Міністэрства замежных спраў.

Падчас форуму меліся быць абмеркаваныя праблемы вывучэньня польскай мовы ў Беларусі, а таксама будучая польская-беларуская дамова ў галіне адукацыі. Зьбіраліся гаварыць таксама пра пытаньне візаў для настаўнікаў з Польшчы і выданьне польскамоўных падручнікаў прыродазнаўчых прадметаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG