Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армстранга пазбавілі ўсіх тытулаў за допінг


Міжнародны зьвяз раварыстаў пацьвердзіў ухваленае раней у ЗША рашэньне пра санкцыі да выбітнага ў мінулым велагонца Лэнса Армстранга, якога абвінавацілі ва ўжываньні допінгу.

Армстранг афіцыйна пазбаўлены ўсіх сямі тытулаў пераможцы велагонкі Tour de France, якія ён заваяваў у 1999 — 2005 гадох. Кіраўнік арганізацыі Пэт Макквод заявіў, што «для Лэнса Армстранга няма месца ў роварным спорце». Раней Антыдопінгавае агенцтва ЗША абнародавала падрабязную справаздачу пра дзейнасьць Армстранга, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў «самай прадуманай і пасьпяховай кампаніі ўжываньня допінгу ў сьвеце».

У дакумэнце сьцьвярджалася, што Армстранг прымушаў выкарыстоўваць забароненыя прэпараты і сваіх сяброў у камандзе. Сам былы велагонец адмаўляе абвінавачаньні, аднак адмовіўся ад актыўнай абароны. Ён пакінуў пасаду кіраўніка дабрачыннага фонду Livestrong, зь ім таксама разарвалі рэклямныя кантракты многія кампаніі.
XS
SM
MD
LG