Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве, на 90-м годзе жыцьця, памёр польскі перакладчык Ежы Літвінюк. Ежы Літвінюк перакладаў зь фінскай, эстонскай, латыскай, расейскай, украінскай і беларускай моваў.

Самым значным перакладчыцкім дасягненьнем Літвінюка лічыцца пераклад фінскага эпасу «Калевала».

Зь беларускай мовы Літвінюк пераклаў, сярод іншага, аповесьці Васіля Быкава «Круглянскі мост», «Дажыць да сьвітаньня», «Трэцяя ракета», «Абэліск» (з двума іншымі перакладчыкамі). Быў адным зь перакладчыкаў дакумэнтальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў вершы Максіма Танка, Рыгора Барадуліна і іншых для паэтычных анталёгій «Nie chyliłem czoła przed mocą» і «Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej».
XS
SM
MD
LG