Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП-БНФ правядзе шэсьце ў Курапаты і Лошыцкі Яр


Актывісты КХП-БНФ падалі ў Менгарвыканкам заяўку, каб зладзіць шэсьце на месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцкім Яры.

«Маршрут традыцыйны: шэсьце ад Палаца культуры камвольнага камбінату па вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра. Мы вырашылі ў гэтай акцыі нічога не мяняць. Гэтае шэсьце праводзіцца праз тыдзень пасьля асноўнага мерапрыемства — шэсьця і мітынгу ў Курапатах, якое павінна адбыцца 28 кастрычніка», — заявіў БелаПАН намесьнік старшыні партыі Юры Беленькі.

Акцыя ладзіцца пасьля дня памінаньня продкаў «Дзяды», які адзначаецца 2 лістапада. «Бліжэй да канца дня мы будзем ведаць, ці дазволілі нам правядзеньне дня памінаньня продкаў у Менску, і калі так, то ў якім фармаце», — дадаў Беленькі.



Глядзець Шэсьце ў Лошыцкі Яр. 4 лістапада 2012 глядзець вялікую мапу

Шэсьце ў Лошыцкі Яр — другое па ліку. Першае плянуецца правесьці 28 кастрычніка. Яго ўдзельнікі пройдуць ад гадзіньнікавага заводу «Луч» да Курапатаў, дзе заплянаваны мітынг.


Глядзець Шэсьце ў Курапаты. 28 кастрычніка 2012 глядзець на вялікай мапе


Дзяды розных гадоў

2011
2010
2009
2008
2007

Шэсьце на Дзяды

Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 году традыцыйны дзень памінаньня памерлых Дзяды набыў характар грамадзка-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.


Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG