Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон віншуе з угодкамі Якуба Коласа


Мінулай ноччу ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг зь віншавальнай цыдулкай.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, сьцяг быў вывешаны на электрычных дратах над вуліцай Церашковай.

Да сьцягу была прымацавана цыдулка:

«Да 130-х угодкаў Якуба Коласа. Гэтыя радкі я памятаю зь дзяцінства:
Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
„Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!“
Гэтыя словы павінны памятаць тыя, хто памылкова мяркуе, што беларусаў магчыма гнуць бясконца. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».


Якуб Колас (сапраўднае імя паэта — Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Сёлета ў Беларусі адзначаюць 130-я ўгодкі Якуба Коласа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG