Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НІСЭПД: рэйтынг Лукашэнкі — 31,6%


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — 31.6%. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якое Незалежны інстытут сацыянальна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў правёў у верасьні-кастрычніку 2012 году.

У сакавіку рэйтынг Лукашэнкі быў 34,5%.

Іншыя вынікі апытаньня

  • 25% апытаных кажуць, што іхны матэрыяльны стан за апошнія 3 месяцы пагоршыўся
  • 64,1% — лічаць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе
  • 27,5% — упэўненыя, што сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады пагоршыцца
  • 27,7% — пагадзіліся, што ў часе выбараў ў Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся ў верасьні, былі фальшаваньні
  • 9,6 % байкатавалі выбары, 24% — не ўдзельнічалі ў іх зь іншых прычынаў




  • 44,1% апытаных лічаць, што Беларусі трэба ўвайсьці ў Эўразьвяз, 36,2% — прыхільнікі аб’яднаньня з Расеяй

Варыянт адказу чэрвень 2012 верасень 2012
Расея 43.6% 36.2%
Эўразьвяз 39.8% 44.1%

  • 43,3% лічаць, што Белтрансгаз нельга было прадаваць Расеі
  • 58,7% перакананыя, што «Беларускалій» «нельга прадаваць ні за якія грошы»








Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»

НІСЭПД — незалежны навуковы цэнтар, які праводзіць дасьледаваньні грамадзтва ад 1992 году.

У 2005 годзе, пасьля ліквідацыі Вярхоўным судом Беларусі, быў вымушаны зарэгістравацца ў Літве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG