Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта не пусьцілі ў турму


Прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінежад
Прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінежад

Міністэрства юстыцыі Ірану забараніла прэзыдэнту краіны Махмуду Ахмадзінежаду наведваць Тэгеранскую турму Эвін, бо «гэта немэтазгодна».

У пачатку месяца пасьля арышту аднаго з сваіх найбліжэйшых памочнікаў Ахмадзінежад выказаў жаданьне пабываць у турме. Але прадстаўнікі міністэрства юстыцыі не жадаюць, каб гэта здарылася.

Днём раней быў апублікаваны ліст Ахмадзінежада кіраўніку міністэрства. У ім прэзыдэнт папрасіў арганізаваць яго візыт у турму. У нядзелю прэс-сакратар міністэрства заявіў, што ў краіне для прэзыдэнта існуюць значна больш сур'ёзныя справы, напрыклад, стан эканомікі і цэны, якія растуць, а ад візыту ў турму можа скласьціся няправільнае ўражаньне аб прыярытэтах кіраўнікоў краіны.

Гэты выпадак служыць чарговым прыкладам таго, што аўтарытэт прэзыдэнта ў органах юстыцыі падае, адзначае Бі-Бі-Сі. Да канца тэрміну праўленьня Ахмадзінежада застаецца восем месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG