Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі больш ня будзе парлямэнту


Мыцьцё новага будынку парлямэнту Грузіі ў Кутаісі, 20 кастрычніка 2012 году
Мыцьцё новага будынку парлямэнту Грузіі ў Кутаісі, 20 кастрычніка 2012 году

Сёньня ў Кутаісі адбываецца першае пасяджэньне новага парлямэнту Грузіі. Чакаецца, што пасяджэньне адкрые прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі. Дэпутаты абяруць старшыню, а таксама сфармуюць фракцыі і парлямэнцкія камітэты.

Першаму пасяджэньню парлямэнту папярэднічала бурная дыскусія аб мэтазгоднасьці пераносу заканадаўчага органа з Тбілісі ў другі па колькасьці насельніцтва горад краіны — Кутаісі, — адзначае карэспандэнт Радыё Свабода Георгі Кабаладзэ.

Адпаведная папраўка была занесеная ў канстытуцыю яшчэ за некалькі месяцаў да парлямэнцкіх выбараў 1 кастрычніка, на якіх перамагла апазыцыйная кааліцыя «Грузінская мара». Аднак кааліцыя мільярдэра Бідзіна Іванішвілі, нягледзячы на пераканаўчую перамогу (85 мандатаў з 150-ці) ўсё ж такі не валодае канстытуцыйнай бальшынёю і пакуль ня можа прыняць рашэньне аб вяртаньні парлямэнту ў сталіцу. Прычым стары будынак парлямэнту, на праспэкце Руставэлі, ужо прададзены інвэстару, і там праводзіцца маштабны рамонт.

Старшынёй парлямэнту, хутчэй за ўсё, стане адзін зь лідэраў «Рэспубліканскай партыі» — Давід Усупашвілі. Кааліцыя «Грузінская мара» і былая кіроўная партыя «Адзіны нацыянальны рух» сфармуюць па некалькі фракцыяў.

Тэарэтычна можа быць зацьверджаны новы ўрад Бідзіна Іванішвілі, але дэпутаты наўрад ці пасьпеюць зрабіць гэта сёньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG