Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія мэдыі: сын Муамара Кадафі мёртвы


Lybia -- A Benghazi resident holding the Libyan national flag, 01Mar2011

Lybia -- A Benghazi resident holding the Libyan national flag, 01Mar2011

Пра гэта паведамілі ў суботу мясцовыя мэдыі. Па словах аднаго з рэпарцёраў, ён бачыў цела забітага сваімі вачыма. Інфармацыя пра сьмерць Хаміса Кадафі раней ужо зьяўлялася. Пра тое, што яго забілі, паведамлялася непасрэдна ў дні лібійскага паўстаньня, якое завяршылася зьменай ўлады ў краіне. Зьвесткі засталіся непацьверджанымі.

Былы прэс-сакратар Кадафі — Муса Ібрагім абверг распаўсюджаную ўчора інфармацыю аб сваім арышце ў лібійскім горадзе Тархуна. У аўдыёпаведамленьні, разьмешчаным у Facebook, Муса Ібрагім сьцьвярджае, што нават не знаходзіцца ў Лібіі. Паводле яго словаў, улады адмыслова распаўсюджваюць падобныя паведамленьні, каб адцягнуць увагу ад злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца вайскоўцамі ў Бані-Валід.

У мінулую суботу споўнілася гадавіна з дня сьмерці Муамара Кадафі, забітага ў Місурате.

XS
SM
MD
LG