Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч пераабраны кіраўніком руху «За Свабоду»


Аляксанда Мілінкевіч

Аляксанда Мілінкевіч

Такое рашэньне 20 кастрычніка прынялі дэлегаты справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі арганізацыі ў Менску.

Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам на пасаду старшыні. Як адзначыў пры яго вылучэньні намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч, менавіта Аляксандр Мілінкевіч «застаецца асобай сучаснай дэмакратычнай Беларусі», перадае БелаПАН.

«Мы павінны захаваць лідэрства ў арганізацыі, што дасьць магчымасьць руху ў далейшым дзейнічаць больш пасьпяхова», — сказаў Губарэвіч.

Пасьля галасаваньня Мілінкевіч заявіў, што чакаў свайго абраньня.

«Абяцаю не быць старшынёй бясконца, зараз паспрабую працаваць яшчэ лепш», — сказаў ён.

Першым намесьнікам старшыні абраны Юры Губарэвіч, намесьнікамі старшыні сталі Алесь Лагвінец і Галіна Скараход.
XS
SM
MD
LG