Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі цэны на звадкаваны газ для запраўкі аўтамабільнага транспарту пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях павышаюцца на 6,8%.

Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове міністэрства эканомікі ад 12 кастрычніка 2012 года, паведамляе БЕЛТА.

Гранічная мінімальная цана ў раздроб на звадкаваны газ для запраўкі аўтатранспарту павялічваецца з Br4000 да Br4270 за літар, гранічная максымальная — з Br4400 да Br4700 за літар.

Таксама ў Беларусі на 6,3-15% павышаюцца гранічныя максымальныя адпускныя цэны на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажываньня і аўтамабільнага транспарту.
XS
SM
MD
LG