Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У 2-ім менскім шпіталі адмовілі выдаць даведку пра хваробу сэрца для Ігара Аліневіча


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Праблема за здароўем застаецца найважнейшай для былога анархіста Ігара Аліневіча, які адбывае тэрмін у Наваполацкай калёніі.

Паводле маці палітвязьня, Ігар ў лісьце папрасіў даслаць яму выпіску аб хваробе сэрца з 2-га менскага шпіталя, дзе ён раней лячыўся. Валянціна Аліневіч пайшла ў шпіталь і спачатку ёй паабяцалі хутка выдаць патрэбны дакумэнт, але ў выніку яна марна прачакала некалькі гадзінаў.

«Аддалі картку сына загадчыцы аддзяленьня, якая перадала яе дзяжурнай мэдсястры. Тая кажа: „Зараз я вам вынясу“, а сама пратрымала нас 2 гадзіны ў калідоры. А потым, адводзячы вочы, паведаміла, што нібыта яны ня могуць даць гэтую выпіску і спасылаецца на нейкія інструкцыі ды загады. То бок ўвесь гэты час яна некуды званіла і высьвятляла, і гэтак нічога не вырашылася».

Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў зьняволеньня за акцыі анархістаў, аднак сваёй віны гэтак і не прызнаў. Маці вязьня кажа, што мэдычныя праблемы для пакараных актывістаў анархісцкага руху — тыповая з’ява.

«Мала таго, што катавалі ды зьбівалі, пасадзілі ў турмы на вялікія тэрміны невінаватых, дык яшчэ і зьнішчаюць. Калі дзяржава ўзяла іх пад свой кантроль, дык хай клапоціцца і пра здароўе. Кажу не пра санаторый, але пра нейкія элемэнтарныя рэчы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG