Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка просіцца назад у калёнію


Былы прэм’ер Юлія Цімашэнка адмаўляецца ад лячэньня і просіць перавесьці яе назад у Качаноўскую папраўчую калёнію. Пра гэта паведаміў яе абаронца Сяргей Уласенка, спасылаючыся на ліст экс-прэм’ера.

«Віктар Фёдаравіч, я Вам паведамляю, што адмаўляюся ад такога лячэньня пад відэакамэрамі з трансьляцыяй ў інтэрнэце і па тэлебачаньні, якое больш падобна на знаходжаньне ў катоўні ГУЛАГу. У такіх умовах ня лечаць, а калечаць. Я патрабую вярнуць мяне ў калёнію, у такім стане, як ёсьць », - працытаваў Уласенка ліст Цімашэнкі на імя Януковіча.

Пры гэтым экс-прэм’ер пацьвердзіла сапраўднасьць відэазапісу ў інтэрнэце, на якім паказана, як яна займаецца лячэбнымі практыкаваньнямі.

Цімашэнка назвала амаральным кругласутачнае назіраньне за ёй. Яна адзначыла, што за яе станам у калёніі змогуць па-ранейшаму сачыць дактары нямецкай клінкі.

У той жа час у Дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службе заяўляюць, што не вядуць відэазапісы ў палаце, дзе знаходзіцца Цімашэнка.

Раней у Інтэрнэце было выкладзена відэа, зьнятае ў бальнічным інтэр’еры, дзе жанчына, падобная да Цімашэнкі, перасоўваецца на высокіх абцасах у бальнічнай палаце і займаецца фізкультурай у палаце фізіятэрапэўтычных працэдур.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG