Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: «Я такой безалабернасьці, як у расейцаў, наагул ня бачыў»


Леанід Заіка

Леанід Заіка

Мінэнэрга Расеі пацьвярджае, што Беларусь спыніла экспарт растваральнікаў. «Ад 6 кастрычніка экспарт растваральнікаў зь Беларусі не адбываецца, мяжа закрытая», — заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павал Фёдараў.

Беларусь даволі працяглы час экспартавала на эўрапейскія рынкі бэнзін пад выглядам растваральнікаў. Экспартнае мыта на растваральнікі ў рамках Мытнага зьвязу — 0, а на бэнзін — 90% ад экспартнага мыта на нафту.

У выніку, цьвердзяць прадстаўнікі Расеі, бюджэт гэтай краіны недалічыўся 2 мільярдаў даляраў ЗША.

Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка нагадвае, што выкрылі гэта незалежныя беларускія эканамісты:

«Расейцы паўтара года вывучалі гэтае пытаньне. Я такой безалабернасьці, як у расейцаў, наагул ня бачыў. „Свабода“ можа прывесьці гэта як прыклад, каліі бізнэсоўцы, „заеўшыся“, махлююць, прыдумляюць розныя схемы. З расейцамі мы ж партнэры. Партнэраў нельга падманваць. А мы ім дурылі галаву.

Нічога не адбудзецца. Проста адным мільярдэрам у краіне будзе менш. Адным альбо дзясяткам жулікаў будзе менш. Я думаю, што Аляксандар Рыгоравіч як чалавек, які шчыра клапоціцца аб рэпутацыі краіны, будзе рады гэтаму».

Тацяна Манёнак

Тацяна Манёнак

Аглядальнік тыднёвіка «Белорусы и рынок», экспэрт у энэргетычнай галіне Тацяна Манёнак на пытаньне, як адаб’ецца гэта на беларускай эканоміцы, адказала так:

«Насамрэч відавочна, што будуць горшыя паказчыкі зьнешняга гандлю, будзе больш складаная сытуацыя з прафіцытам бюджэту сальда гандлёвага. Але ж казаць, што гэта катастрофа для беларускай эканомікі, нельга. Таму што самае галоўнае для Беларусі — захаваць сёньняшні рэжым імпарту расейскай нафты, які больш ільготны, чым леташні, магчымасьць бязмытнай пастаўкі нафтапрадуктаў з Расейскай Фэдэрацыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG