Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Булгакаў: Шанцы друкаванага «Arche» амаль нулявыя


Валер Булгакаў

Валер Булгакаў

На вашыя пытаньні адказаў былы рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў.

18 кастрычніка Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса «Arche», які ачольваў з 1998 году. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч. Такое рашэньне прыняў заснавальнік Андрэй Дынько, каб уратаваць выданьне ад закрыцьця, патлумачыў спадар Булгакаў.

Валер Булгакаў 18 кастрычніка быў пакараны гаспадарчым судом Гарадзенскай вобласьці паводле абвінавачаньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — за продаж кніг і часопіса. Штраф склаў пяць базавых велічынь, або пяцьсот тысяч рублёў. Падаткоўцы таксама арыштавалі больш за пяць тысяч асобнікаў кніг і часопісаў. Затрымалі Валера Булгакава ў Горадні 14 верасьня падчас прэзэнтацыі новай кнігі.

Валер Булгакаў лічыць, што гэта быў пачатак апэрацыі спэцслужбаў.

«Гэта — пачатак апэрацыі беларускіх спэцслужбаў супраць нашага творчага асяродзьдзя».

Прачытаць адказы Валера Булгакава можна тут

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG