Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарговы топ-20 слоганаў для Радыё Свабода. Фінал — 22 кастрычніка


22 кастрычніка рэдакцыя Радыё Свабода абярэ 10 найлепшых слоганаў сярод паўтысячы варыянтаў, якія мы атрымалі за гэтыя два тыдні.

На мінулым тыдні мы ўжо агучылі топ-40 слоганаў, якія атрымалі на конкурс у першыя дні ад яго пачатку.

Вашай увазе — чарговы топ-20 найбольш яскравых слоганаў гэтага тыдня.

1. Радыё Свабода. Мы здабываем інфармацыю, каб вы валодалі сьветам! (Сьвятлана Аліферка.)

2. Радыё Свабода — рэвалюцыя ў эфіры. (Алег Шлончак.)

3. Радыё Свабода — стаміўся ад хлусьні — давай сюды! (Аляксандар Юрынок.)

4. Радыё Свабода. Голас твайго сэрца. (Артур Більдзь.)

5. Чалавек свабодны ад першага ўздыху. Дыхай свабодна разам з Радыё Свабода! (Дзьмітрый Белуш.)

6.

Няма ужо месца цярпеньню народа,
Данесьці да іншых свабоды кліч вінен!
Вусы дыктатуры падрэжам ўсе разам!
Свабоднае радыё — вось наша сіла!

(Андрэй Стрыгалёў.)

7. Радыё СВАБОДА: СВАё, БО ДАкладна. (Аксана Тарасава.)

8. У нас лепшыя навіны за мяжою і ў краіне. (Андрэй Шэстак.)

9. Вольнасьці асалода — Радыё Свабода! (Вольга Гуд.)

10. Радыё Свабода — глыток праўды сярод акіяну сьмецьця. (Мікіта Костачка.)

11. Свабода перадаецца па радыёхвалях. Захварэй на свабоду! (Павал Берасьнёў.)

12. За свабодай-кропка-орг сочыць нават ваенторг! (Мацуо Басё.)

13. Калі пачуеш ты «Свабоды» хвалі — адразу разыдуцца хмары. (Аляксей Івашчанка.)

14. Тэрыторыя Свабоды — ратуе(м) добры густ. (Natale Katkova.)

15.

Без аховы ісьці да мовы
пад шолах спаленых кніг.
Да зьнямогі чакаць перамогі
пад пільным паглядам сьвятых.
Ад самоты і да Свабоды — уздых.

(Анатоль Івашчанка.)

16. Вольнаму воля… Радыё Свабода! (Цімур Хоміч.)

17. Ня можаш бяз мовы свайго народа? Табе да нас — на Радыё Свабода. (Яўгенія Багданава.)

18. Матылі ў жываце, музыка ў галаве, «Свабода» ў вушах. (Зьміцер Міцкевіч.)

19. Радыё Свабода: Праз эфір і сеціва — да розуму і сэрца! (Вадзім Ігнацьеў.)

20.

1)

Свабода ёсьць — дык ВОЛЯ будзе!
Хто раз паслухаў — не забудзе.


2)

Было зімоўскіх з кісялямі
Ды казьлянятачак з хрушчамі…
БТ чапляе абцугамі,
СВАБОДУ ж мы шукаем самі.

(Алесь Станкевiч.)


Дасылаюць на конкурс ня толькі слоганы, але і цікавыя ілюстраваныя працы.

Аляксей Серада ўвасобіў слоганы для Радыё Свабода ў выглядзе трафарэтаў, а Sergey Leepay адразу дадаў да сваіх слоганаў наш лягатып.

Трафарэты Аляксея Серады

Трафарэты Аляксея Серады



Каб стаць удзельнікам конкурсу, трэба:

1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода ўКантакце ці лайкнуць суполку ў Фэйсбуку.

2. Пад паведамленьнем пра конкурс зьмясьціць у камэнтарах свой варыянт слогану. Прымаецца ня больш за 3 варыянты ад аднае асобы.

3. Зрабіць перапост паведамленьня пра конкурс на сваю старонку ўКантакце ці ў Фэйсбуку.

Тэрмін: да 10:00 22 кастрычніка 2012 году.
Sergey Leepay

Sergey Leepay


Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.

Пры дапамозе інтэрнэт-галасаваньня будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы:

1 месца — Apple iPod Nano 8Gb,

2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,

3 месца — плэер iRiver E300.

Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэклямнай прадукцыі Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG