Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніца Pussy Riot зьвярнулася ў Эўрапейскі суд


Кацярына Самуцэвіч
Кацярына Самуцэвіч
Удзельніца панк-групы Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч зьвярнулася ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Яна скардзіцца на незаконны крымінальны перасьлед, неабгрунтаваны арышт, а таксама на парушэньне яе права на свабоду слова.

Як паведамляе сёньня газэта «Коммерсант», рыхтуюць звароты ў суд у Страсбуры адвакаты яшчэ двух удзельніц Pussy Riot – Надзеі Талаконьнікавай і Марыі Алёхінай, асуджаных на 2 гады зьняволеньня за правядзеньне панк-набажэнства ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.

Першапачаткова асуджанай разам зь імі Самуцэвіч днямі суд замяніў рэальны тэрмін на ўмоўны. Яе адвакат Ірына Хрунова ў сваім звароце ў Эўрапейскі суд падкрэсьлівае, што нават ўмоўнае пакараньне за выказваньне свайго меркаваньня зьяўляецца незаконным і парушае Эўрапейскую канвэнцыю аб правах чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG