Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ера ў Беластоку: нямое кіно «Кастусь Каліноўскі» пераагучылі


Кадар зь фільму Кастусь Каліноўскі

Кадар зь фільму Кастусь Каліноўскі

Кінаканцэрты адбудуцца 19 і 20 кастрычніка ў залях Падляскай опэры і філярмоніі.

19 кастрычніка музыка Сяргей Пукст прадставіць саўндтрэк да нямога кіно 1927 году «Кастусь Каліноўскі».

На наступны дзень гурт Re1ikt агучыць гісторыка-рэвалюцыйную эпапею «У агні народжаная» (1929). У фільме апавядаецца пра падзеі 1919–1920 гадоў, ён адмыслова быў зьняты да 10-годзьдзя ўтварэньня БССР.

Над яшчэ адной стужкай «Прастытутка» (1926) працуе гурт зь Беластоку Ilo&friends, але гэтую частку праграмы вырашана прыхаваць да прэм’еры праекту ў Беларусі, заплянаваную на лістапад.

Кінаканцэрты арганізаваў беларускі інтэрнэт-партал Tuzin.fm і назваў свой праект «Тузін. Немаўля». «Нам здаецца, што найбольш яскрава перадае нашу ідэю слова „немаўля“, дзе абыгрываецца і малы век тагачаснага беларускага кінэматографу і тая асаблівасьць, што стужкі былі па першым часе нямыя, а апошнія літары да ўсяго намякаюць на музычны складнік праекту», — цытуе кіраўніка праекту Сяргея Будкіна Tuzin.fm.

Відэа з прэм’еры— пазьней на сайце «Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG