Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі ўвечары ў чацьвер распачаўся двухдзённы саміт Эўрапейскага Зьвязу. Адна з галоўных тэмаў — магчымае стварэньне банкаўскага саюзу ў Эўропе і іншыя меры па барацьбе з даўгавых крызісам.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выступае за надзяленьне Эўракамісіі паўнамоцтвамі накладваць вета на праекты бюджэтаў краін-сябраў ЭЗ. Аднак, па словах Меркель, гэтая тэма будзе абмяркоўвацца не на цяперашняй сустрэчы, а на наступным саміце ЭЗ, заплянаваным на сьнежань. Ідэю Мэркель раскрытыкаваў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.

Ідэю банкаўскага саюзу, у сваю чаргу, крытыкуе Вялікабрытанія і яшчэ некалькі краінаў Эўразьвязу.

Саміт праходзіць на фоне новых масавых выступаў у Грэцыі — краіне, якая найбольш пацярпела ад фінансавага крызісу. У чацьвер у Грэцыі прайшоў ўсеагульны страйк, удзельнікі якога выступілі супраць новых скарачэньняў бюджэтных выдаткаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG