Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter пяройдзе на беларускую


Belarus -- Twitter logo

Belarus -- Twitter logo

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі распачала пераклад Twitter яшчэ на 16 моваў. Сярод іх ёсьць і беларуская, паведамляе Generation.by.

Цяпер да перакладу сусьветнай сацыяльнай сеткі можа далучыцца кожны ахвотны. Сайт дазволіў карыстальнікам самім прапаноўваць і выбіраць найлепшыя варыянты перакладу для тэрмінаў і словазлучэньняў, што выкарыстоўваюцца на ім. Пераклад адбываецца ў адмысловым цэнтры, дзе кожны карыстальнік можа прапанаваць уласны варыянт перакладу з ангельскай таго ці іншага слову з больш чым 12-тысячнага сьпісу. Можна таксама прагаласаваць за найбольш удалы варыянт перакладу.

Радыё Свабода мае два рахункі ў twitter: навінны і рэдакцыйны. У навінным svabodanews рэтрансьлююцца ўсе навіны, у рэдакцыйным мы прапануем найбольш цікавыя матэрыялы, прымаем вашыя прапановы і камэнтары.
XS
SM
MD
LG