Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла «Эмануэль»


Сёньня ўначы памерла нідэрляндзкая акторка Сыльвія Крыстэль.

Сусьветную славу Сыльвіі Крыстэль прынесла галоўная роля ў францускім эратычным фільме «Эмануэль» з 1974 году. Рэжысэрам фільму быў Жуст Жакэн, а запамінальную музыку для фільму напісаў францускі кампазытар і сьпявак П’ер Башле.

Пра прыгоды Эмануэль былі зьнятыя 6 афіцыйных фільмаў з удзелам Крыстэль і мноства адвольных «працягаў», нягледзячы на тое, што лягічны ланцужок сюжэту — на аснове аднайменнага эратычнага раману францускай пісьменьніцы Эмануэль Арсан — быў завершаны ў канцы трылёгіі.

Сыльвія Крыстэль памерла ад раку горла, ад якога лячылася 10 апошніх гадоў. Ёй было 60 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG