Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Андрэйчанку абралі старшынём Палаты прадстаўнікоў


Уладзімер Андрэйчанка
Уладзімер Андрэйчанка

За безальтэрнатыўную кандыдатуру Ўладзімера Андрэйчанкі прагаласавала 105 дэпутатаў. Супраць не было нікога. 3 бюлетэні прызналі несапраўднымі.

18 кастрычніка 2012 году ў Менску адбываецца першае паседжаньне новаабранай Палаты прадстаўнікоў. Старшыню ПП НС абіралі патаемным галасаваньнем.

Андрэйчанка быў старшынём мінулай Палаты прадстаўнікоў.

У 1994–2008 гадах ён працаваў старшынём Віцебскага аблвыканкаму.

На пасаду намесьніка старшыні Палаты прадстаўнікоў таксама на безальтэрнатыўнай аснове абраны Віктар Гумінскі. У мінулым скліканьні ён таксама займаў гэтую пасаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG