Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравец: міліцыянты патрабуюць тлумачэньняў за інтэрвію


Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

Уласевіч патлумачыў, што ў інтэрвію і так усе зразумела і дадатковых тлумачэньняў не патрабуе.

Уласевіч таксама заявіў міліцыянту, што мае права, згодна з заканадаўствам, не даваць пра сябе тлумачэньняў, якія потым могуць быць выкарыстаныя супраць яго.

У інтэрвію сайту «Беларускі партызан» («Мікалай Уласевіч: «Я хажу па правакацыях КДБ, як па мінным полі») актывіст распавёў, як ён падчас выбарчай кампаніі, калі быў кандыдатам на дэпутата, спрабаваў у сваіх выступах агучыць факты карупцыі ў раённай уладзе, а таксама наступствы, якія можа зазнаць Беларусь у выніку будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Уласевічу не далі выступіць на абласным тэлебачаньні і радыё, а таксама ў раённых газэтах — як ён лічыць, з надуманых прычын.

Уласевіч таксама распавёў, як яго перасьледуюць спэцслужбы, як яго затрымлівалі ў Астраўцы нібыта за расклейваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў, пра ператрусы ў ягонай кватэры, якія ён лічыць цалкам незаконнымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG