Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Магілёве прызнаў канфіскацыю літаратуры слушнай


Юры Новікаў

Юры Новікаў

18 кастрычніка Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу каардынатара грамадзянскай кампаніі «За свабодныя выбары» Юрыя Новікава на прысуд Ленінскага раённага суду Магілёва. Справу разглядаў судзьдзя Рыгор Качалаў.

«На пазытыўны для сябе разгляд справы я не разьлічваў, бо яна цалкам палітычная і замоўная. У Беларусі чакаць іншых судовых пастаноў проста не выпадае. Маю намер зьвярнуцца ў камісію па правах чалавека ААН. Пасьля разгляду скаргі ў абласным судзе пастанова судзьдзі Ратнікавай уступае ў сілу. Я мушу сплаціць штраф», — паведаміў пасьля судовага паседжаньня Юры Новікаў.

11 верасьня судзьдзя Ленінскага суду Аксана Ратнікава пастанавіла аштрафаваць Новікава на 4 мільёны рублёў, а канфіскаваную ў яго друкаваную прадукцыю— зьнішчыць. З гэтай пастановай Юры Новікаў не пагадзіўся і зьвярнуўся ў абласны суд.

23 жніўня міліцыянты сканфіскавалі з прыватнай машыны Новікава блізу 1500 асобнікаў друкаванай прадукцыі: сшыткі, мэтадычкі для назіральнікаў ды бюлетэнь «За справядлівыя выбары». У Ленінскім судзе Новікаў даводзіў, што канфіскаваная прадукцыя прызначаліся для незалежных назіральнікаў і тое, што іх забралі, сьведчыць, што ўлада намагаецца перашкодзіць правядзеньню незалежнага назіраньня.

Юрыя Новікава прызналі вінаватым у перавозцы і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
XS
SM
MD
LG