Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова ня можа прадказаць лёс стаўкі рэфінансаваньня


Надзея Ермакова
Надзея Ермакова

Рашэньне аб памеры стаўкі рэфінансаваньня — зьмяніць яе ў той ці іншы бок альбо захаваць цяперашнюю велічыню — будзе прынятае па выніках працы эканомікі за кастрычнік.

Пра гэта паведаміла журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова.

Ермакова сказала, што вызначальным у гэтым пытаньні будзе стан эканомікі. Прычым старшыня Нацбанку ня выключыла зьмяненьня стаўкі рэфінансаваньня ў абодва бакі: яе могуць і зьнізіць, і павысіць.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт цэнтрабанк пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку.



Надзея Ермакова таксама сказала, што Нацыянальны банк вельмі жорстка ставіцца да камэрцыйных і іншых банкаў у справе вяртаньня крэдытаў. Менавіта такі падыход дазваляе, паводле Ермаковай, атрымаць значнае вяртаньне грошай, якія пазычалі ў дзяржавы як суб’екты гаспадараньня, так і фізычныя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG