Лінкі ўнівэрсальнага доступу

63 дэпутаты са 109-ці у новым складзе ПП — сябры «Белай Русі»


Са 109 дэпутатаў, якія ўвайшлі ў склад Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня, 63 зьяўляюцца сябрамі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Гэтыя дадзеныя прывяла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, якая адкрыла першае пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.

11.00 На пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня высунутая адна кандыдатура — кандыдатура былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі. Згодна з рэглямэнтам працэдура галасаваньня будзе адбывацца патаемна.

Лідзія Ярмошына сказала, што ў склад парлямэнту абраныя годныя прадстаўнікі беларускага народа. 47 зь іх маюць урадавыя ўзнагароды. У складзе Палаты прадстаўнікоў 29 жанчын. 5 дэпутатаў зьяўляюцца сябрамі палітычных партый: трое прадстаўляюць камуністычную партыю Беларусі, па адным — Аграрную партыю і Партыю працы і справядлівасьці.

Лідзія Ярмошына паведаміла, што на першым пасяджэньні зарэгістравана 108 дэпутатаў.

18 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца абраць сьпікера і віцэ-сьпікера.
XS
SM
MD
LG