Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыяжджае місія МВФ


Экспэрты Міжнароднага валютнага фонду ў справе пасьляпраграмнага маніторынгу будуць працаваць у Менску 18–29 кастрычніка.

Місію ўзначальвае Дэвід Гофман.

«Мэта місіі — правядзеньне трэцяга постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі. Пасьля заканчэньня працы місіі справаздача будзе абмяркоўвацца Радай дырэктараў МВФ», — заявіў раней супрацоўнік офісу МВФ. «Візыт місіі дасьць магчымасьць беларускім уладам і супрацоўнікам фонду абмеркаваць эканамічную палітыку ўладаў і пэрспэктывы разьвіцьця нацыянальнай эканомікі ў 2013 годзе», — дадаў суразмоўца.

Беларусь хоча атрымаць да МВФ чарговы крэдыт. Пра гэта раней заяўлялі міністар фінансаў Андрэй Харкавец і старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова.

Беларусь і МВФ: гісторыя крэдытаў і стасункаў

Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд.

Пазьней на просьбу беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд.

За час з 1992 па 2008 год Беларусь двойчы скарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн. і паводле мэханізму стэнд-бай — $77,4 млн. Абодва гэтыя крэдыты Беларусь цалкам пагасіла ў лютым 2005 году.

Беларусь — сябра МВФ з 1992 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG