Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве ўдзельніцы расейскага панк-гурту Pussy Riot будуць адбываць свой тэрмін у калёніі недалёк ад Масквы. Умовы ўтрыманьня зьняволеных і тое, як іх "выпраўляюць працай", не надта адрозьніваюцца ад савецкага часу. І ад беларускіх турмаў.



Паводле зьвестак за 2011 год, ва ўстановах беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы пакараньне адбывалі больш за 51,5 тысячы чалавек. Прыкладна 7,5% зь іх — жанчыны.

Згодна з праведзенымі некалькі гадоў таму міжнароднымі дасьледаваньнямі, Беларусь сярод эўрапейскіх краін і краін былога СССР мае найвышэйшы адсотак вязьняў-жанчын. У суседняй Расеі ён складае 6,5%, ва Ўкраіне — 6,1%, у Польшчы, як і ў сярэднім па Эўропе, — прыкладна 4%.

Каля 37% зьняволеных беларускіх жанчын маюць узрост ад 18 да 30 гадоў, 57% — ад 31 да 50 і каля 7% — старэйшыя за 50. Абсалютная большасьць жанчын пакараныя турмой за крадзяжы, учыненыя без ужываньня гвалту. У суседняй Польшчы, да прыкладу, за падобны крымінал караюць не пазбаўленьнем волі, а толькі адміністрацыйна.

Згодна са зьвесткамі Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя (УААЗ), у якую ўваходзіць і Беларусь, цяперашні стан месцаў пазбаўленьня волі ў большасьці эўрапейскіх краін не адпавядае асноўным патрэбам жанчын.

Тактыльная памяць былой арыштанткі і як катуюць маці абвінавачаных

Турма маёй мары: фотапраект беларускіх арыштантак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG