Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя заклікала Эўразьвяз падтрымаць дэмакратызацыю Беларусі


17 кастрычніка ў Брусэлі прадстаўнікі 12 апазыцыйных беларускіх арганізацый і партый падпісалі сумесны зварот, у якім заклікалі Эўразьвяз «прыкласьці максымум намаганьняў» для дэмакратызацыі Беларусі.

«Мы разумеем, што толькі беларускі народ можа вызначыць дэмакратычную будучыню краіны, але дзеля таго, каб гэта адбылося ў блізкай будучыні, нам патрэбна ўсебаковая падтрымка з боку краін Эўразьвязу і самога Эўразьвязу», — цытуе сумесную заяву прадстаўнікоў апазыцыі БелаПАН.

Заяву падпісалі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», аргкамітэту БХД, «Маладога фронту», кампаніі «Гавары праўду», АГП, партыі «Справядлівы сьвет», саюзу «За мадэрнізацыю», Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП «Грамада», КХП-БНФ, руху «За свабоду», аргкамітэту партыі Свабоды і прагрэсу.

17 кастрычніка ў Брусэлі праходзіць паседжаньне працоўнай групы Эўрапарлямэнту па Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG