Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не глядзіце тэлевізар доўга!


Чым больш чалавек сядзіць (асабліва перад тэлевізарам) — тым карацейшым можа быць ягонае жыцьцё.

Такая выснова вынікае з дасьледаваньня, зьмешчанага ў кастрычніцкім нумары брытанскага часопісу Sports Medicine. Як паведамляе New York Times, вывучаўся стан здароўя амаль 12 тысяч жыхароў Аўстраліі.

Разам з аналізам агульнага стану здароўя, такімі фактарамі, як атлусьценьне, рэгулярнасьць фізычных практыкаваньняў, паленьне і гэтак далей — вывучалася, колькі гадзінаў на дзень рэспандэнты правялі, седзячы перад тэлевізарам.

Сядзеньне перад тэлевізарам само па сабе ня ёсьць небясьпечным (калі, зразумела, вы не заснулі і не пакалечыліся, зваліўшыся з канапы), але яно можа служыць індыкатарам колькасьці праведзенага ў сядзячым стане часу.

У 2008 годзе дарослыя аўстралійцы правялі амаль дзесяць мільярдаў (больш дакладна — 9800000000) — перад тэлевізарам.

Вынік — несуцяшальны. Кожная гадзіна каля тэлевізара, праведзеная пасьля 25 гадоў, скарачае працягласьць жыцьця на 21,8 хвіліны. Для параўнаньні — адна цыгарэта скарачае жыцьцё на 11 хвілінаў.

Такім чынам, кажуць дасьледчыкі, дарослы чалавек, які цягам жыцьця ў сярэднім шэсьць гадзінаў глядзіць тэлевізар, можа прыжыць на 4,8 гады меней.

Увогуле, сядзячы лад жыцьця на карысьць не ідзе. Той, хто мае сядзячую працу, мае 112-адсоткавую рызыку разьвіцьця цукровага дыябэту, 147-адсоткавую рызыку сардэчна-сасудзістых захворваньняў і на 49 адсоткаў большую — амаль на палову — рызыку заўчаснай сьмерці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG