Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пражывае 115 мультымільянэраў, сукупнае багацьце якіх складае 13 млрд даляраў.

Такія дадзеныя дасьледаваньня World Ultra Wealth Report 2012–2013, якое правяла міжнародная кансалтынгавая кампанія Wealth-X.

У дасьледаваньні падлічана колькасьць мультымільянэраў у розных краінах, чыё багацьце перавышае 30 млн даляраў.

Паводле колькасьці мультымільянэраў Беларусь заняла 27-е месца сярод 45 краін Эўропы. Першыя месцы занялі Нямеччына (15 770 мультымільянэраў), Вялікабрытанія (10 515) і Швайцарыя (5595), перадае БелаПАН.

У параўнаньні з папярэднім рэйтынгам за 2011–2012 гады колькасьць мультымільянэраў у Беларусі павялічылася на пяць чалавек, а іх сукупнае багацьце скарацілася на 3,3%.
XS
SM
MD
LG