Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Булгакава выклікаюць у гаспадарчы суд


Валер Булгакаў

Валер Булгакаў

18 кастрычніка галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў абласны гаспадарчы суд у Горадні. Будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.

14 верасьня Валер Булгакаў прыехаў у Горадню, каб прадставіць новую кнігу з сэрыі часопісу «Arche» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. Чытачы змаглі набыць кнігу і папярэднія нумары часопісу.

Як аказалася, на сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі, яны зрабілі «кантрольную закупку». Былі сканфіскаваныя каля двухсот асобнікаў часопісу і кніг, на якія не было «накладных». Валера Булгакава даставілі ў падаткавую, адкуль адпусьцілі позна ўвечары.
XS
SM
MD
LG