Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 17 кастрычніка: Дзень барацьбы супраць галечы, гадавіна заснаваньня гішпанскай інквізыцыі


Музэй інквізыцыі ў Гішпаніі

Музэй інквізыцыі ў Гішпаніі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

У Гародні, Берасьці і Гомелі воблачна, магчымыя кароткія дажджы. На астатняй тэрыторыі краіны сонечна. Тэмпэратура +10 +14 градусаў.

У Беларусі і сьвеце

Менск, Loft cafe (вул.П.Броўкі, 22), у межах праекту «Жывы Тузін» гарадзенскі гурт «Людзі на балоце» прадставіць свой аднайменны альбом пры падтрымцы рок-гурту Pomidor/off. Пачатак у 19 гадзінаў

Стамбул, Міжнародная канфэрэнцыя пра новыя мэдыі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды габрэяў

1787 — пачаўся выхад сэрыі артыкулаў «Фэдэраліст» Джэймса Мэдзісана, Аляксандра Гамільтана і Джона Джэя, якія падрыхтавалі Канстытуцыю ЗША.

1905 — Расейскі імпэратар Мікалай II падпісвае Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў

1918 — Вугоршчына аб’явіла аб незалежнасьці ад Аўстрыі

1924 — у Пінску заснаваны Музэй Беларускага Палесься

1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры

1999 — У Мінску прайшоў «Марш свабоды» (больш за 30 тысяч чалавек), падчас акцыі адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў зь міліцыяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1696 — Аўгуст Сас, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1865 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал

1936 — Іван Драч, украінскі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў Руху

1937 — Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменьнік і палітык, старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі

У гэты дзень памерлі:

1849 ― Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст

1994 ― Зоя Коўш, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка

2005 ― Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень барацьбы супраць галечы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі б людзі былі анёламі, урад быў бы непатрэбны. А калі б людзьмі кіравалі анёлы, быў бы непатрэбны ніякі кантроль над урадам.
Джэймс Мэдісан, адзін з аўтараў «Фэдэраліста», 4-ы прэзыдэнт ЗША

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ у памеры 3-7 мільярдаў даляраў

Менск і Кіеў: перагуканьне аўтарытарызмаў

Упарадкаваць могілкі? Атрымайце санкцыю выканкаму

«Захапі Ўол-Стрыт» — амэрыканская «каляровая» рэвалюцыя?

Цень чорта, які большы за яго

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG