Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: Лукашэнка хоча атрымаць доступ да расейскіх радовішчаў назаўсёды


Леў Марголін

Леў Марголін

Эканаміст Леў Марголін камэнтуе для «Свабоды» выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра прапанову Расеі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у абмен на доступ да расейскіх радовішчаў.

«Ёсьць спэцыяльны парадак, паводле якога расейцы дапускаюць іншаземныя кампаніі да здабычы нафты і прыроднага газу. Але гэтыя агульныя для ўсіх умовы не задавальняюць Лукашэнку. Ён хоча, каб беларускія кампаніі здабывалі нафту і газ у Расеі на тых жа ўмовах, што і расейскія.

Але, я думаю, расейцы на такі варыянт ніколі ня пойдуць. Бо гэтая зьдзелка — памяняць нафтавыя заводы на статус расейскіх рэзыдэнтаў — для іх невыгадная. Заводы ж прадаюцца толькі адзін раз. І яны маюць пэўную цану. Большую цану ці меншую, але яна плаціцца толькі адзін раз. А калі беларускія кампаніі атрымаюць статус рэзыдэнта ў здабычы нафты і газу, то гэта ж назаўсёды! Я так думаю, што Лукашэнка разьлічвае, што гэта будзе назаўсёды».
XS
SM
MD
LG