Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне Лявада-цэнтру паказала, што ў Расеі стала больш жыхароў, нэгатыўна настроеных у адносінах да людзей іншых нацыянальнасьцяў, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле зьвестак, атрыманых у выніку верасьнёўскага ўсерасейскага апытаньня, колькасьць расейцаў, у той ці іншай ступені варожа настроеных да людзей іншых нацыянальнасьцяў, за два гады вырасла з 44% да 50%, а тых, хто на сабе адчувае такія настроі, – з 41% да 48%.

Пры гэтым 45% расейцаў заяўляюць, што не адчуваюць варожасьці да сябе з боку людзей іншых нацыянальнасьцяў і самі ня маюць такіх думак.

Дасьледаваньні Лявада-цэнтру сьведчаць, што ўсё больш расейцаў выказваюць незадаволенасьць прыежджымі работнікамі з Украіны, Беларусі, Малдовы, іншых краін блізкага замежжа. Так, калі ў 2007 годзе 49% рэспандэнтаў ставіліся да прыежджых нэўтральна, то вынікі апошняга апытаньня паказваюць, што цяпер такую пазыцыю займаюць 39% апытаных. Станоўча да гастарбайтэраў ставяцца 11% насельніцтва.

Акрамя таго, 57% апытаных лічаць, што неабходна абмежаваць прыезд у Расею на пастаяннае жыхарства або на заробкі грамадзян суседніх краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG