Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сорас: выхад Нямеччыны з эўразоны «вырашыць усе праблемы ЭЗ»


Джордж Сорас
Джордж Сорас

82-гадовы мультымільярдэр Джордж Сорас прапанаваў радыкальны плян выратаваньня эўразоны, піша Focus.

На думку амэрыканскага фінансіста, выхад Нямеччыны з зоны эўра змог бы «вырашыць усе праблемы ЭЗ адным махам».

Бо тады, як адзначае нямецкае выданьне, эўра абясцэніцца і зьнізіць пазыковую нагрузку праблемных эканомік, у выніку чаго «праблема зьнікне сама сабой». Джордж Сорас яшчэ ў верасьні сёлета заявіў, што Нямеччына, якая займае лідэрскія пазыцыі ў Эўразьвязе, павінна вырашыць сама для сябе – ці варта ёй узяць на сябе ролю «вялікадушнага гегемона», дапамагаючы краінам накшталт Грэцыі вырвацца з заганнага кола, ці пакінуць эўразону».

Цяперашні курс краіны, як запэўніў Джордж Сорас, прывядзе да яшчэ большых палітычных і сацыяльных канфліктаў. А ўрэшце Эўропу чакае ня толькі крах адзінай эўрапейскай валюты, але і ўсяго Эўрапейскага зьвязу, адзначае Focus.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG