Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубінцам дазволілі выяжджаць за межы краіны


На Кубе адмянілі адмысловы дазвол на выезд. Пра гэта ў панядзелак паведаміла міністэрства замежных справаў краіны. Новыя правілы выезду ўступаюць у сілу з 14 студзеня будучага году.

Прадугледжваецца падаўжэньне дазволенага кубінцам тэрміну знаходжаньня за мяжой (без падаўжэньня выязных дакумэнтаў) зь цяперашніх 11 месяцаў да двух гадоў.

Да гэтага часу грамадзяне Кубы павінны былі, акрамя замежнага пашпартa, атрымаць адмысловы дазвол на выезд, працэдура выдачы якога часта зацягвалася на доўгі тэрмін.

З 2008 году ўрад Рауля Кастра праводзіць на Кубе асьцярожныя рэформы, закліканыя зьмякчыць аўтарытарны рэжым, які пануе на высьпе больш за 50 гадоў.
XS
SM
MD
LG