Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызнаў наяўнасьць палітвязьняў


Фота зь леташняй прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ

Фота зь леташняй прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ

У рамках прэс-туру ў Беларусь для расейскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка даў прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ.

Жывая трансьляцыя прэс-канфэрэнцыі вялася на Першым канале Беларускага радыё.

Пераказ паводле трансьляцыі.

15:37 Прэсавая канфэрэнцыя скончылася.

15:30 Беларусь стала маральным чыньнікам для Расеі.

Яны баяцца, што калі мы з Расеяй станем сьпіной да сьпіны адзін да аднаго, то нас не адолееш. І правільна баяцца.

15:20 У нас мільярдэраў няма, але людзі багатыя ёсьць. Але напаказ гэта не выстаўляюць.

Ёсьць у нас і сацыяльнае расслаеньне, — усіх жа пад адзін грэбень не прычэшаш. Ёсьць у нас і шыкоўныя машыны, заможныя людзі, але на паказ гэта не выстаўляецца. У нас у грамадзтве гэта не вітаецца. І ня толькі таму, што гэта ў пэўнай ступені небясьпечна, але і непрыгожа.

14:50 Працэс прыватызацыі ня стрымліваецца, прыватная ўласнасьць тармазіцца.

Я Белую Русь стрымліваю, каб ня стала партыяй. Я б назваў гэтую партыю сацыялістычнай. Тыя адшчапенцы, было ПКБ. Цяпер яны ў Справядлівы ці нейкі там Сьвет перайшлі і сышлі ў нябыт.

Я катэгарычны праціўнік прыватызацыі ў тым выглядзе, у якім яна прыўнесена ў нашую прастору. Я бачыў толькі барбарскую прыватызацыю. Прыхватызацыю.

Толькі тое прадпрыемства, якое ты стварыў сам пакаленьнямі, толькі яно будзе табе не абыякавым.

Тое, што створана народам і функцыянуе нармальна, навошта нам яго сёньня прадаваць? Я катэгарычна супраць прыватызацыі прадпрыемстваў. Калі прадпрыемствы ляжалі на баку, ніхто не прапаноўваў прыватызаваць. Мы самі ўзнаўлялі прадпрыемствы.

Я сказаў: адмяніце ўсе сьпісы прадпрыемстваў для прыватызацыі, бо людзі да мяне: мы цябе выбралі, каб ты нас прадаў, чытай: здрадзіў?

У нас няма стратэгічных прадпрыемстваў, якія нельга прадаць. Магчымы продаж любога прадпрыемства альбо яго часткі. Але мы называем канкрэтны рынкавы кошт, — і ніхто пакуль не пагадзіўся. Ну тады мы ім гаворым «да пабачэньня».

Прыходзь стварай прыватнае прадпрыемства, але за свае грошы ці бяры крэдыт у банку. Мы ня супраць прыватнай уласнасьці. Але я не хачу, каб тое, што належала ўсяму савецкаму народу, прыйшоў пацан саплівы ў 28 гадоў — я не хачу, каб было так.

Усе хочуць купіць Беларуськалій. Мы назвалі цану 32 мільярды даляраў. Не, хочуць купіць за 15 некаторыя вашы алігархі. Алігархі кажуць: вы яму ідзіце скажыце: 10 мільярдаў плаціць, 5 куды ён скажа.



У мяне ўсе ад нашых вашывых пятай калёны да Буша шукаюць грошы па ўсім сьвеце. Я ніколі ні ў каго чужога ня ўзяў. Таму я маю права патрабаць зь любога. Калі толькі мы будзем хапугамі — усё грамадзтва будзе такім.

Прыватызаваў брэнды нашы «Спартак» і «Камунарку». Прыехалі дзяльцы з Амэрыкі, за пляшку скупілі гэтыя ваўчары. І паціху прыхапілі прадпрыемствы. На 30% за пяцігодку прадпрыемствы страцілі ўласны рынак, менш сталі пастаўляць на зьнешні рынак. Дырэктары ня ведалі, па колькі іх тавар прадаецца ў Расеі.

Гэты дзяяч прыхапіў гэтыя цукеркавыя фабрыкі. Ён плаціў гэтым старшыням назіральных радаў, якія пудрылі мазгі акцыянэрам і членам працоўных калектываў. Дзясяткі мільёнаў даляраў клаў па кішэнях. Купляў какава-бабы ў Афрыцы. Падаваў усё праз сваю структуру. Нацэнка 80%.

Канечне, цяпер будуць гаварыць «Лукашэнка, дыктатура». Але ўсе павінны ведаць, што ўсё мусіць быць чэсным. Чаго не купіць какава-бабы на біржы? Цана бачная. Купіў па вышэйшай — турма.

Новікаў страціў гэтыя прадпрыемствы. Ды чорт зь імі! Ён ужо наварыў на іх сто мільёнаў даляраў. Думаеце, ён перажывае?


Прыходзяць: Мы гатовыя прыватызаваць, тут новыя тэхналёгіі, нам ня трэба столькі людзей. А там працуе 8000. Куды падзенем 4000, давай створым працоўныя месцы. Не, гэта нецікава. Да пабачэньня!

Я ня супраць капіталізму, але я чалавек сацыялістычны. Я ў сваіх руках у свой час трымаў і кайло, і рыдлёўку, і свой першы дом сам пабудаваў, і трох сыноў зрабіў.

Галоўнае не балты і гайкі, не салярка і бэнзын, галоўнае — людзі.
ТОП 5 выказваньняў Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі

  • На сёньня мы практычна жывём у адной дзяржаве.
  • У нас адна мова. Пакуль што. Хаця ў некаторыя рэспублікі прыедзеш — няма надпісаў на рускай мове на кавярнях, кабаках і бардэлях.
  • Пра шматканфэсійнасьць размаўлялі з Патрыярхам, ён кажа: найлепшае ў рускай праваслаўнай царкве, што ёсьць — гэта Беларусь.
  • Вы ў Расеі ўзялі нешта ад Захаду. Хочаце «крыху цяжарнымі» быць. Пачынаеце, як у топку, грошы кідаць. Мы да гэтага не дарасьлі, для нас гэта непрымальна.
  • Мне да Ўладзіміра Ільліча і Іосіфа Вісарыёнавіча топаць і топаць

.

14:40 У нас больш за палова СМІ — недзяржаўныя, хаця ёсьць сярод іх і яўна варожыя. Усіх іх у шапіку на першым паверсе ў рэзыдэнцыі можна купіць.

14:25 Вы журналіст, у вас работа задаваць недарэчныя пытаньні.

Што тычыцца дапамогі па беспрацоўі, мне нават сорамна казаць пра яе суму. Але ж у нас утрая больш людзей патрабуецца на вытворчасьці, чым ёсьць беспрацоўных. Каб не было, дзе працаваць, а так? Кожны мусіць працаваць. Сёньня ў Беларусі толькі лянівы ня можа зарабіць сабе на нармальнае жыцьцё.

Цераз нас лётаюць, поўзаюць, бегаюць тысячы нябедных людзей. Акажы ім паслугі! Ня можаш адкрыць бізнэс, трэба мазгі для гэтага, ідзі ў прысьцёжку працуй.

У Менску нават я бачыў жабрака. У нас забароненыя пацёмкінскія вёскі. Сядзіць і сядзіць. Кажу службе бясьпекі, вы разьбярыцеся, чаго ён сядзіць. У Менску адкрытыя найшыкоўнейшыя дамы, асабліва на зіму. Мы іх зьбіраем, і туды. Ён паголены, чысты. Я думаў, у нас ніводнага няма. Добра, што вы сказалі. У Берасьцейскай крэпасьці? вы што?

14:20 Я прапанаваў купіць «Ростсельмаш». Нават ад вас яны гэтую праўду схавалі і ператварылі ў чуткі.

Я быў ініцыятарам таго, каб бацькі, у якіх мы забралі дзяцей, прымусова працавалі. Канечне, нас за гэта крытыкавалі, гэта адзін з элемэнтаў маёй дыктатуры.

14:05 Чыноўнікаў у нас паменела. Мы ўдвая скарацілі чыноўнікаў у параўнаньні з савецкімі часамі, цяпер яшчэ на чвэрць скарачаем, каб павысіць заробкі дзяржслужбоўцам. Таксама ў нас ідзе рэформа МУС, і яна таксама скончыцца скарачэньнямі. Армію мы нашу ўжо рэфармавалі. НАТАўцы нашу армію ацэньваюць, як самую падрыхтаваную на тэрыторыі былога СССР.
Я лічу так: што гэта за мужык, які ў арміі не служыў? Да нас у Адміністрацыю часта пішуць маці: маўляў, забярыце майго ёлупа ў армію. Той, хто не служыў, не гатовы забясьпечваць і абараняць сям’ю. Я часта кажу: глядзіце, дзяўчаты, за каго замуж ідзяце.

14:00 У нас адна праблема — дэмаграфічная. Нам трэба 20 мільёнаў, а ня 10. Прыяжджаюць украінцы, таджыкі, туркмены. У Чарнобыльскую зону гатовыя ехаць і там, дзе людзі не жывуць, жыць. Пажэняцца — дзеці-прыгажуны, зьмяшэньне крывей.

Пра шматканфэсійнасьць размаўлялі з Патрыярхам, ён кажа: найлепшае ў рускай праваслаўнай царкве, што ёсьць — гэта Беларусь.

Калі з Захаду нас б’юць — майце на ўвазе, яны б’юць Расею.

13:50 Я кажу Эўразьвязу: вось нядаўна былі выбары ў Расеі, як у нас. Вы іх крытыкавалі яшчэ больш, чым нас. Дык увядзіце супраць іх санкцыі. Не, яны ж ведаюць, што калі яны супраць Расеі ўвядуць санкцыі, дык Расея так ім так ахне – мала не падасца. А Беларусь можна нахіліць.

Калі ня будзем разам з Расеяй, нас падзеляць, як было пасьля распаду Савецкага Саюзу. У палякаў ёсьць мапы, дзе Польшча да Менску. Мы былі ў Вялікім княстве Літоўскім. І Літва шаркае. Калі мы адтуль выйдзем — рухне краіна. А яны нас вучаць жыць! То самалёт з плюшавымі мішкамі падкінуць.



Расея — гэта ж наша Расея. Пастаў рускага чалавека побач — ты ж іх не адрозьніш.

Мы як дурныя за ўласны кошт усё, што ідзе з Афганістану, лавілі тут, вярталі гэта ў Расею. Навошта нам гэта трэба? Яны цераз Расею прайшлі й ідуць у Эўразьвяз. Я кажу: хлопцы, плаціце грошы — будзем далей абараняць.
Сёньня мне дакладаюць: у Літве перапоўнены канцлягеры каўказцамі, чачэнцамі. Грошы плаціце — будзем ахоўваць. Вось мы паказалі, што такое Беларусь. Новыя ноткі зьяўляюцца.



13:45 У вас гэта вялікія грошы і шоў, у нас — сьвята. У нас там піва, гарэлка — усё прадаецца. Але ніводнага п’янага там не было. У вас выбары — вялікія грошы і шоў, у нас — сьвята. Людзі, музыка, дзеці з розных гурткоў задзейнічаныя ў гэтым, і яны шчасьлівыя. Нас крытыкуюць, кажуць: а ў іх як у савецкія часы, за аднаго галасуюць — і ўсім сьвята. Так, сьвята, але ж, паглядзіце, колькі там у тым бюлетэні кандыдатаў. Галасуй за каго хочаш.

Я помню тыя часы, калі маці брала мяне за руку і вяла на гэтае сьвята. Маці, можа, ня помніла, за каго галасавала, але гэта было сьвята.

Вы ў Расеі ўзялі нешта ад Захаду. Хочаце «крыху цяжарнымі» быць. Пачынаеце, як у топку, грошы кідаць. Мы да гэтага не дарасьлі, для нас гэта непрымальна.

Кажуць пра фальсыфікацыі. Мы гэтыя выбары так адкрыта ўжо правялі! Ну ўжо хадзілі, куды хацелі, і куды хацелі, туды глядзелі.

Адзін француз пасьля выбараў сказаў: Францыі трэба вучыцца, як праводзіць выбары ў Беларусі. Але ж, я ведаю, што ў іх загадзя быў падрыхтаваны даклад. Выбараў яшчэ не было — а даклад ужо быў.

Прынялі рашэньне працягнуць санкцыі. Якія санкцыі, за што? Не падабаецца Лукашэнка, не падабаецца палітыка.



13:30 Расейцы, дзякуй ім, актыўней за беларусаў падтрымліваюць тое, што тут адбываеца.

Я адчуваю пэўную занепакоенасьць з нагоды масавага «перасяленьня» людзей з Расеі ў Беларусь, асабліва заможных.

Калі толькі элітны дом недзе пабудавалі — завоблачныя цэны. А хто іх уздымае? Вашы людзі. Яны адразу скупляюць гэтыя кватэры. Бабуля, дзядуля і ўнукі. Мяне гэта неяк напружвала. Ну радзі бога. Бедныя людзі? Не. Найгоршыя людзі? Не.

Толькі адно непакоіць: што высокія кошты на рынку жытла трымаюцца праз багатых людзей з Расіі.

13:25 Мне да Ўладзіміра Ільіча і Іосіфа Вісарыёнавіча топаць і топаць. Ленін стварыў дзяржаву. Сталін яе ўмацаваў. Пройдзе паўстагодзьдзя, і як жа мяне ацэняць? Не ведаю. Людзей лавіў, кушаў на вуліцах, асабліва жанчын, і гэтак далей. Так жа дэманізавалі калісьці Сталіна.

У іх такія задачы стаялі, якія ня дай бог мне вырашаць.

(Журналісту газэты «Правда») Калі вы мяне ўнізе ў падвале пад Сталіным апублікавалі, дзякуй вам.



13:10 Пра Pussy Riot. Трэба на роўным месцы не ствараць праблем. Але і зь дзярма не рабіць герояў. Часам махнёш, паглядзіш на лева на права — быццам і ня трэба было там размахвацца.

Што да гэтай групы, трэба было падумаць ці з намі параіцца. У нас ужо ёсьць горкі вопыт, палітычны.

Што да гэтай групы, трэба было падумаць ці з намі параіцца. У нас ужо ёсьць горкі вопыт, палітычны.

Прыяжджалі да нас голыя жанчыны з Украіны. Хадзілі-целяпаліся. Мне казалі: ды мы іх! Я кажу: не чапайце. Адзін раз пахадзілі, другі раз хацелі прыехаць — не прыехалі.

Гэтая публічная праява — наша недапрацоўка. Трэба спыняць гэта там, далёка.



13:06 Рашэньне па Беларускай АЭС было вельмі цяжкае. Але мы яго прынялі. І цяпер пераважная большасьць насельніцтва падтрымлівае гэтае рашэньне.
Рашэньне пра будаўніцтва АЭС было складаным рашэньнем, але мы яго прынялі, і большасьць насельніцтва яго падтрымлівае.

Па пэрымэтры Беларусі існуе шмат атамных станцый, – мы ўжо маем гэты жах вакол нашых межаў, дык чаго больш баяцца? Чаму б тады і нам не зрабіць атамную станцыю. Гэта меншая залежнасьць ад паставак газу. Як бы ні было складана, мы прынялі гэтае рашэньне. У нас і не было выбару іншага. Калі нацыя хоча разьвівацца і быць у ліку адукаваных гэта неабходны крок

13:00 Вы памятаеце канфлікт «Белавія» і «Аэрафлоту». Кажуць: вы ўнутр уступіце.

Белавія дзякуючы мне засталася. Яна была падзелена на 7 ці 8 частак. Я іх сабраў.

Нам трэба дамовіцца толькі з Аэрафлотам, як па-чалавечы працаваць. На роўных умовах. А ня тое, каб нас нахіліць, бо вы вялікія.

12:50 У нас падборам кадраў займаецца Адміністрацыя прэзыдэнта. У нас ёсьць кадравы рэестар, які налічвае 900 чалавек.

Калі мяне толькі абралі прэзыдэнтам, то мне было ўсяго 40 гадоў. 30, 28 гадоў — у цябе няма за сьпінай багажу, які нармальна табе дазволіць працаваць міністрам. Я б, можа, і прызначыў 30-гадовага міністра, каб быў упэўнены, што ён вундэркінд. Калі табе 60 гадоў, то цябе нельга прызначаць на пасаду навырост. Рэдка бываюць выключэньні.

Калі табе 45, 50, пад 60, то дай бог мне паболей такіх людзей. Трэба прафэсіянал і здаровы чалавек, не істотна, колькі яму гадоў. Ня трэба зыходзіць з узросту: стары ці малады, ёсьць жаданьне – працуй.

Некаторыя нашы кіраўнікі прадпрыемстваў сталі пісаць мэмуары. Ім працаваць трэба 24 гадзіны ў суткі, а не мэмуары пісаць.

Вось кіраўнік МАЗу у нас: няпростая доля, на вытворчасьць прыйшоў з турмы. Прыйшоў і сказаў: "Я зраблю". Дык я цяпер ўсе жартую: што ўсіх трэба праз турму правесьці, каб так працаваць? За 60 гадоў яму, але фору любому дасьць. Мы нядаўна яму ордэн далі. А калі б ня гэты крызіс, яму б далі героя Беларусі.

Узрост — гэта не гады. Гэта стан душы. Асабліва для жанчыны.

12:30 Нам засталося пабудаваць некалькі гасьцініц — і ў прынцыпе краіна будзе гатова да чэмпіянату 2014 году.

Чаму раптам у гэтую дыктатуру ўкінулі чэмпіянат? Тут хварэюць людзі спортам, тут інфраструктура амаль пабудаваная. Мы ня рваліся агалцела, дайце нам чэмпіянат сьвету.

Вось я гляджу на Кубак крамля. Ну што ж вы таварышы, дайце яго нам. Там жа 2 чалавекі сядзіць. Ну можна ж дзяцей запрасіць.

Была праблема, што людзі ня пойдуць на зборную. Я думаю ладна, уключым адміністрацыйны рэсурс. Вось сабраў народ. 40 тысяч амаль чалавек. І што ў выніку атрымалі? Перадайце ім прывітаньне. Скажыце, гэта ім я людзей зьбіраў. На Грузію ўжо зьбіраць ня будзем.



12:20 Мы пайшлі на стварэньне буйнатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасьці. Нам цяпер заходнікі зайздросьцяць.

Аграгарадкі, гэта калі жанчына, прыйшоўшы зь сьвінафэрмы, не сьмярдзець будзе, падыходзячы да мужа, а мае магчымасьць памыцца.

Прыяжджаюць губэрнатары з Расеі, просяць: стварыце нам аграгарадок. Некаторым мы ствараем.


12:10 Хай Казахстан, які аспрэчвае пяршынства, хай ён выкажацца цяпер пэўна наконт паглыбленьня інтэграцыі. Мы занялі наўмысна занялі пазыцыю «Не вылазім і нічога ня кажам». Хай гіганты выкажуцца.

Калі вы закрылі нам нафту, мы яе знайшлі за трыдзевяць земляў. А што Казахстан? Тэрыторыя большая за Эўропу. Распрацаваныя радовішчы, аддадзеныя замежнаму капіталу. Якая ў яго залежнасьць ад Расеі? Невялікая, а ў пэрспэктыве ніякай.

Мы павінны паказаць прыклад, як у сучасных умовах будаваць саюзы, каб Украіна урачыстым маршам сама ў яго ішла.


12:00 У нас ня ўсюды спартова-канцэртныя палацы. Некаторыя мы на 20% датуем, некаторыя новыя на палову. Што павінна быць у райцэнтры? Там павінна быць тое ж, што і ў вашым Пецярбургу.

11:50 У нас, напрыклад, з Украінай мог бы быць саюз. Але гэта зусім ня тое.

Не бывае вялікіх і малых народаў. Народы павінны быць раўнапраўнымі. Будаўніцтва саюзу павінна быць заснаванае толькі на гэтым.

Шмат размоваў пра тое, што Беларусь атрымала танную цану на расейскі газ. Ды супакойцеся, усё там падлічана. У Расеі дурняў няма. 150 у Расеі і 270 у Беларусі даляраў за газ — гэта роўныя ўмовы працы, якая ж тут канкурэнцыя? Я не кажу, прадайце нам за 160 даляраў. Хай там 300 будзе даляраў, але ў Расеі й Беларусі ўмовы павінны быць аднолькавыя.

Сёньня ў Вэнэсуэле мы здабываем газ, а ў нашай Расеі — не. Чаму вы нас не пускаеце?

Хочаце нафтаперапрацоўчыя заводы, якія ў нас як «цацкі » - прыгожыя, сучасныя, эўрапейскія прадпрыемствы. Калі я на гэта пайду, дык мне ў Беларусі мала не падасца, мяне абвінавацяць, што я тут здаю, прадаю і г.д. Але ёсьць добры варыянт: мы вам аддаём НПЗ — перапрацоўвайце сваю нафту, мы будзем перапрацоўваць сваю. Але вы дайце нам магчымасьць здабываць як замежнікам прыродны газ.

Мы спажываем 20 — дайце нам здабываць 10 мільярдаў кубамэтраў газу. Тое самае і па нафце. Мы будзем здабываць лепш за вашы кампаніі. Давайце мы 10 здабудзем, а 14 у вас купім? Залежнасьць жа застанецца. Мы вам заводы — вы нам магчымасьць здабываць.

11:40 Я ўвогуле патрыярх у палітыцы. На маіх вачах шмат чаго адбывалася, і памяць у мяне добрая.

У нас адна мова. Пакуль што. Хаця ў некаторыя рэспублікі прыедзеш — няма надпісаў на рускай мове на кавярнях, кабаках і бардэлях.



(Пра ўступленьне ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю) Мы вельмі акуратна вядзём палітыку і аналізуем сытуацыю, якая складаецца ў нашай Расеі.

Мы атрымалі глябальны крызіс беларускай сыстэмы, калі летась увялі мыта на ўвоз іншамарак. Беларусы вывезьлі 3 мільярды даляраў — палову золатавалютных запасаў краіны. Мы вымушаны былі дэвальваваць нашу валюту.

Ужо новая хваля крызісу, а мы ад таго не ачухаліся.

Мы заплацілі дарагую цану за стварэньне Адзінай эканамічнай прасторы і стварэньне эканамічнага саюзу. Але Расея ўступіла ў УГА…


11:16 ДТРК «Омск»: Якія першаступенныя задачы ставіце перад сабой для далейшага ўмацаваньня Беларусі на палітычнай арэне? Як удалося захаваць стабільнасьць у Беларусі падчас эканамічнага крызісу?

Калі раней мы думалі, як накарміць уласны народ, як купіць у Чэхіі трохі зерня, дык цяпер мы ня проста накармілі, але і праз два гады ў нас будзе 5 мільярдаў экспарту. Гэта ня так проста, бо гэта ня нафта ці газ.

Мы перад сабой ня ставім геапалітычных задач. Мы выразна ўсьведамляем сабе сваё месца ў гэтай сыстэме каардынат. Лукашэнка заявіў, што не прэтэндуе на раграбаньне завалаў у сусьветнай палітыцы.

БелАЗы — цудоўная вытворчасьць, 30% рынку. Але я часам задаю сабе пытаньне: ці нам гэта трэба? … У Беларусі амаль ніводная машына не працу». … Гэтая вытворчасьць завязаная на сыравіну хай і сяброўскай нам, але Расейскай Фэдэрацыі. Добра ўсё-такі, калі сыравіна свая».

У нас добры лес. У нас была добрая вытворчасьць мэблі. Цяпер мы праводзім мадэрнізацыю дрэваапрацоўкі.
Кажуць, што Лукашэнка разьвівае сельскую гаспадарку, бо ведае яе. Паводле сваёй першай адукацыі я гуманітарый. Потым працаваў у сельскай гаспадарцы, – я там быў не таму, што так ужо люблю. У нас ёсьць магчымасьці разьвіваць сельскую гаспадарку і мы тут дасягнулі пэўных посьпехаў. Сёньня ў нас 95% забесьпячваецца сваімі таварамі. Да нас паступае 3–5% тавараў, кшталту бананаў. Але і бульба эгіпецкая ў нас ёсьць.
Калі раней мы думалі, як накарміць свой народ, то сёньня мы ня толькі накармілі сваіх людзей, але маем 5 мільярдаў даляраў экспарту, праз два гады мы будзем мець сем мільярдаў даляраў. Гэта ня так проста, гэта ня нафта і прыродны газ.

Палітычная сыстэма нашага грамадзтва ў цэлым ня дужа розьніцца ад расейскай. Можа, мы больш жорстка вядзём палітыку. Мы ніякіх прыгожых камбінацый ня робім.

Калі ў мяне сканчаліся два тэрміны прэзыдэнцтва, мы ня сталі рабіць камбінацый, а выйшлі да народу і сказалі, што можам працаваць далей, але трэба зьняць абмежаваньні ў Канстытуцыі.

У Беларусі паколькі яшчэ ня разьвіта партыйная сыстэма (У нас колькі палітычных партый? 15 ці 25?) А людзі ведаць толькі кампартыю і нацыяналістычную, якая нарабіла бедаў у Беларусі, БНФ.

Правы чалавека, як нас крытыкуюць — нібыта свабода партый, свабода СМІ, свабода палітвязьняў (у нас там два ці тры, якія штурмавалі Дом ураду) — гэта дэмакратыя, правы чалавека. Я лічу, што правы чалавека — гэта права на жыцьцё, права на працу, права на годную заработную плату.

Што гэта за краіна, дзе чалавек ходзіць з камнем за пазухай ці камнем на сэрцы?

У Расеі больш людзі спадзяюцца на сябе. У нас — на дзяржаву. Тут, трэба прызнаць, мы дапусьцілі крэн, і ён няправільны.


11:10 Лукашэнка заявіў, што яго памкненьні па саюзьніцкіх адносінах з РФ заснаваныя на меркаваньні беларускага народу. «На сёньняшні дзень мы практычна жывем як у адной дзяржаве».

Моцнымі, незалежнымі нашы краіны нікому непатрэбныя, апроч нас саміх

Калі характарызаваць працэс стварэньня саюзнай дзяржавы, вы ўсе памятаеце няпростыя часы, калі мы працавалі з Барысам Мікалаевічам, вы памятаеце той стол, чай з булачкамі, тады былі зробленыя першыя крокі. Калі я выбіраўся прэзыдэнтам, дык гэта была адна з асноўных маіх задач, я правёў рэфэрэндум. У Расіі такога рэфэрэндума не было, хаця можа і ня трэба.
На сёньня мы практычна жывём у адной дзяржаве, у нас няма межаў. У нас агульная не толькі эканоміка, але скаардынаваная зьнешняя палітыка, падобная ўнутраная, хай мы часам больш жорстка дзейнічаем

Чаканьні людзей мы не задаволілі. Мы не абвесьцілі мэты, якіх хочам дасягнуць. Мы былі гатовыя да Канстытуцыйнага акту, але расійскія эліты не былі гатовыя да такога радыкальнага кроку. Не абавязкова адзінай валютай павінен стаць расійскі рубель. Гэта б магло быць ня страшна. Але пасьля нам сказалі, што адзіны эмісійны цэнтар будзе ў Маскве. Можа, і гэта было б нястрашна.
Сёньня мы спыніліся на тым, што маем. І спрабуем вырашаць праблемы, якія стаяць перад нашымі народамі

«На сёньня няма радыкальнага руху наперад, пра які думаеце вы і ўсе народы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG