Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Прэс-канфэрэнцыя Лукашэнкі; футбол Беларусь-Грузія; юбілей Сержука Сокалава-Воюша


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

Удзень воблачна, але без дажджу. Тэмпэратура: плюс 11-13 градусаў.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У нашым вечаровым эфіры ў «Падарожжы Свабоды» Віталь Сямашка наведвае пасёлак Дзітва.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У рамках прэс-туру ў Беларусь для расейскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка дасьць прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ. Плянуецца, што наўпроставая трансьляцыя прэс-канфэрэнцыі пачнецца ў 11.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

На стадыёне «Дынама» ў Менску ў рамках чэмпіянату сьвету па футболе нацыянальная зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Грузіі. Пачатак у 19.00.

У рамках Маратону Салідарнасьці адбудзецца прэзэнтацыя фільму «Казус Бяляцкага». Аўтарам сцэнару зьяўляецца Ў)ладзімер Халіп, рэжысэрам — Юры Стаюнічаў. Імпрэза пачнецца у 18.00, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.

У Лёндане абвесьцяць імя ляўрэата Man Booker Prize — штогадовай прэміі за англамоўны раман, напісаны пісьменьнікам з Брытанскай супольнасьці, Ірляндыі або Зімбабвэ.

У Гэмпстэд каля Нью-Ёрку, ва Ўнівэрсытэце Гофстра, адбудуцца другія выбарчыя дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША Барака Абамы і Міта Ромні.

16 кастрычніка — Міжнародны дзень харчаваньня.

***
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1978 — Караль Вайтыла абраны папам рымскім; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1957 — Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Няхай ману разносіць хлус, хай хлус... Няхай стукач шукае змову. Я нефармальны беларус, я ― беларус, А вы, навокал, хто вы?»

Сяржук Сокалаў-Воюш

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Раман Кісьляк затрыманы ў Берасьці
XS
SM
MD
LG