Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лябедзька: Чакаю ад Эўразьвязу рэакцыі на кантрабанду нафтапрадуктаў


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Рашэньне Рады Эўразьвязу падоўжыць на год візавыя і маёмасныя санкцыі супраць беларускіх уладаў камэнтуе старшныня АГП Анатоль Лябедзька.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька: «Не прагназаваў, што будуць уведзены дадатковыя санкцыі. Тое рашэньне, якое прынятае, фіксуе, што Беларусь застаецца праблемай і гэтую праблему трэба вырашаць, у тым ліку эўрапейскаму боку. Пазыцыя Эўразьвязу дастаткова пасьлядоўная. Пры наяўнасьці 27 краін з дастаткова рознымі эканамічнымі пазыцыямі рашэньне прынятае, і яно дастаткова моцнае. Але гэта не выключае, што калі ў Беларусі будзе трэнд на пагаршэньне сытуацыі, зьявяцца новыя, дадатковыя кропкавыя санкцыі. Прыкладам, супроць новых чыноўнікаў, пракурораў, прадстаўнікоў сілавых структур».

Карэспандэнт: «Вы не чакалі пашырэньня эканамічных санкцый?»

«Ведаю, што ў Брусэлі была дыскусія на гэтую тэму. І ўсе разумеюць, што рашэньні, якія прымаюцца, не павінны ўспрымацца большасьцю грамадзян Беларусі як штосьці супраць іх. Тут трэба прымаць рашэньні вельмі далікатна. Я чакаў бы ад Эўрапейскага Зьвязу крыху іншага, дзе трэба навесьці парадак. Калі нейкія краіны Эўразьвязу займаюцца кантрабандай з удзелам беларускіх уладаў — вось гэта тое, на што павінна быць імгненная рэакцыя».
XS
SM
MD
LG