Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля дзясятка беларусаў з Бэльгіі, Нямеччыны ды Францыі пікетавалі будынак Рады Эўропы у Брусэлі. Сёньня міністры замежных справаў краінаў ЭЗ вырашалі пытаньне працягу санкцыяў супраць беларускіх уладаў.


Прысутныя трымалі плякат з надпісамі «Толькі ідыёт можа даваць грошы Лукашэнку. Пуцін?», «Лукашэнка — марыянэтка крамлёўскай мафіі», «Свабоду палітвязьням» ды раздалі некалькі соцень інфармацыйных буклетаў, дзе заклікалі не скасоўваць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Пікет быў арганізаваны Беларуска-Эўрапейскім Задзіночаньнем. Старшыня задзіночаньня Зьміцер Піменаў сказаў Свабодзе:

«Вырашалася таксама пытаньне ці пакінуць у „чорным“ візавым сьпісе Эўразьвязу цяперашняга міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея і мы дамагаемся, каб пакінуць яго ў гэтым сьпісе. Ён заслугоўвае таго, каб ня мець магчымасьці наведваць ЭЗ».

Да пікетоўцаў падыходзіў былы часовы Павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, які, як адзначае Зьміцер Піменаў, «размаўляў з намі па-беларуску».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG